Лукашэнка яшчэ не гатовы прыняць рашэнне пра скарачэнне чыноўнікаў

БЕЛТА нагадвае, што Кабякоў і Пяткевіч ачольваюць створаную ў кастрычніку 2012 года дзяржкамісію для выпрацоўкі прапановаў па аптымізацыі структуры, колькасці і функцый дзяржаўных органаў.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што раней гаворка ішла пра скарачэнне як мінімум 25% чыноўнікаў. Ён мяркуе, што не трэба спяшацца, патрэбныя дадатковыя кансультацыі па гэтым пытанні, каб не нанесці шкоду дзяржаўнаму кіраванню.

"Што датычыць скарачэння асобных органаў, міністэрстваў, ведамстваў, шчыра кажучы, я не гатовы па дадзеным накірунку прымаць рашэнне. Трэба яшчэ раз параіцца з урадам і іншымі", — адзначыў Лукашэнка.

Фота — mk.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі