Лукашэнка "выпадкова" наведаў гаспадарку, дзе яго даўно чакалі

Пастаўскі раён наведаў 20 ліпеня з рабочай паездкай Аляксандр Лукашэнка. Ён пабываў на малочнатаварным комплексе і на палях. Паводле інфармацыі БЕЛТА, кіраўнік дзяржавы, пацікавіўшыся ў старшыні Пастаўскага райвыканкама Віктара Гутарава, якая з гаспадарак з’яўляецца перадавой у раёне, вырашыў наведаць і яе. Найлепшай гаспадаркай раёна аказалася ААТ "Хацілы-Агра", што спецыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі.


Аляксандр Лукашэнка вырашыў “нечакана” наведаць гэтую гаспадарку, а таксама СВК "Камайскі". Вось толькі там, куды кіраўнік дзяржавы раптоўна вырашыў заехаць, яго чакалі ўжо некалькі тыдняў. І адпаведна рыхтаваліся да прыезда высокага госця. Як раней пісала Еўрарадыё, на жывёлагадоўчай ферме ААТ "Хацілы-Агра" нават дзеля гэтага знішчылі мух і звыклыя для гэтага месца пахі. А ўздоўж дарогі ўручную падымалі кукурузу на палях. Дарэчы, сігнал калгаснікам рыхтавацца да прыезду Аляксандра Лукашэнкі загадзя даў старшыня Пастаўскага райвыканкама Віктар Гутараў.

Фота — blogspot.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі