Лукашэнка: у спартовых функцыянераў мазгі замерзлі, не працуюць!

Ён паабяцаў у бліжэйшы час сур'ёзна разгледзець сітуацыю з беларускім спортам і разабрацца з існуючымі праблемамі.

"На наступным тыдні ў мяне будзе размова з нядаўна прызначанай "троіцай": міністрам спорту, памочнікам прэзідэнта і першым віцэ-прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Я ў іх спытаю ацэнку і аб тым, якія іх дзеянні", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА.

Ён паабяцаў у бліжэйшы час разабрацца і з хакейнай зборнай. "Я на гэта спакойна пазіраць не буду, усе былі папярэджаныя", — падкрэсліў Лукашэнка. Таксама ён паабяцаў вярнуцца да пытання заробкаў: "Некаторыя трэнеры атрымліваюць сёння ў месяц па 70 мільёнаў, а то і больш, займаючы апошняе месца".

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што праблемаў шмат у спартовай галіне. "Відаць, у нашых спартовых функцыянераў ці мазгі не круцяцца, замерзлі, ці яны не хочуць працаваць. Пойдуць вуліцы падмятаць".

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі