Лукашэнка распавёў, што ў беларусаў хочуць купіць за бутэльку

"Жылі мы без МВФ, і будзем жыць. Спакойна, не трэба асабліва перажываць, што мы абрынемся. Не абрынемся, як камусьці гэтага хацелася б", — заявіў Аляксандр Лукашэнка. Ён прыгадаў, што Беларусь атрымлівала ўжо ад МВФ "невялікі крэдыт". "Не дапамогуць — абыдземся без іх", адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка пракаментаваў прапанову Міжнароднага валютнага фонда аб неабходнасці правядзення структурных рэформаў у беларускай эканоміцы. "Гэта структурныя рэформы, але ў інтарэсах тых, хто трымае МВФ, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі "Интерфакс-Запад". — Ім было б лепш, калі б мы гэтыя прадпрыемствы распрадалі. Не важна каму, нават, можа быць, грамадзянам Беларусі. Яны купяць у нашых грамадзян за бутэльку, яшчэ за штосьці".

Лукашэнка звольніў кіраўніка "Беллегпрама" і даў апошняе папярэджанне ўраду

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі