Лукашэнка прызнаў факт палёту шведаў: "Каго шкадавалі?"

"Як растлумачыць правакацыю з лёгкаматорным самалётам, які не толькі перасёк мяжу, але і беспакарана уварваўся на тэрыторыю Беларусі? — спытаўся Аляксандр Лукашэнка ў "сілавікоў". — Бо гэта ў першую чаргу — бяспека нашых грамадзян. Больш за тое, бо гэты самалёт быў своечасова выяўлены. Але чаму начальнікі не спынілі гэты палёт? Каго шкадавалі? Гэта галавацяпства канкрэтных выканаўцаў ці памылкі ў самой сістэме аховы дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы? Я хацеў бы пачуць адказы на гэтыя пытанні".

"Пры гэтым хачу сумленна і адкрыта сказаць тым, хто вельмі цікавіцца гэтым пытаннем і прысутным тут: вінаватыя ў гэтым павінны адказваць, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — З прыняццем рашэнняў, як бачыце, я не спяшаўся па вашай просьбе. Вы хацелі гэты выпадак дасканала расследаваць. На сённяшні дзень, як я бачу, ён расследаваны, і вінаватыя за гэта павінны панесці адказнасць. Максімум ў панядзелак мною будзе прынята рашэнне пасля гэтай нарады, у тым ліку і кадравыя рашэнні".

Нагадаем, дагэтуль афіцыйныя структуры адмаўлялі факт перасячэння мяжы Беларусі шведскім самалётам 4 ліпеня, які раскідаў над Івянцом і Мінскам мядзведзікаў з цыдулкамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі