Лукашэнка прапануе Японіі пабудаваць атамную станцыю ў Беларусі

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, якія перадае БЕЛТА, калі Японія вырашыць недзе пабудаваць атамную станцыю, Беларусь павінна быць у спісе першых кандыдатаў. "Вы павінны ў нас пабудаваць прыгожую, добрую атамную станцыю, а японцы ўмеюць гэта рабіць, на мой погляд, не горш, а значна лепш за тых, хто ўмее гэта рабіць", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь гатовая і надалей дзяліцца досведам у пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы, прымаць на аздараўленне японскіх дзяцей з рэгіёнаў, пацярпелых ад аварыі на АЭС "Фукусіма".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі