Лукашэнка пра эканоміку: поўны разброд і хістанне!

Прысутнічалі таксама кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Кабякоў, памочнік кіраўніка дзяржавы Пятро Пракаповіч, міністр эканомікі Мікалай Снапкоў і міністр фінансаў Андрэй Харкавец.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў выканання ўсіх паказчыкаў 2012 года, асабліва па валавым унутраным прадукце.

"Учора мы такую размову пачалі з міністрам эканомікі і памочнікам па эканоміцы, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Аказваецца, поўны разброд і хістанне! Кажуць, галоўнае — гэта экспарт, а ВУП — гэта неістотна. Я разумею, што экспарт для нас — гэта жыццёва важны паказчык, але без ВУП не будзе і вялікіх аб'ёмаў экспарту".

Між іншым, Мясніковіч паведаміў, што на цяперашні час праблемным пытаннем застаецца баланс па нафце на 2013 год. Беларускі бок не задавольваюць аб'ёмы нафты, якія расіяне гатовыя паставіць у нашу краіну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі