Лукашэнка папросіць у Пуціна яшчэ 2 мільярды долараў?

Беларускі бок падрыхтаваў ужо праект дамовы пра вылучэнне Расіяй дзяржаўнага крэдыту. Мяркуецца, што грошы пойдуць на мадэрнізацыю беларускай эканомікі, піша газета "Белорусы и рынок".
 
Пагасіць крэдыт плануецца да 2027 года. Прычым беларускі бок хоча гасіць крэдыт 40 роўнымі долямі, а першы плацеж па крэдыце зрабіць у 2018 годзе.

Пра тое, што Масква вылучыць афіцыйнаму Мінску такі вялікі крэдыт пад мадэрнізацыю прадпрыемстваў, Лукашэнка распавёў яшчэ 21 снежня. Тады ён наведаў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Па словах кіраўніка дзяржавы, магчымасць такога крэдыту ўжо абмяркоўвалася з расійскім кіраўніцтвам і пярэчанняў не выклікала.

Фота — telegraf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі