Лукашэнка падтрымаў прапановы па актывізацыі працы з Еўрасаюзам

Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапановы МЗС "па актывізацыі працы з еўрапейскімі партнёрамі". Ён звярнуў увагу на адносіны Беларусі з партнёрамі не толькі на Захадзе, але і на Усходзе. "Што ў нас адбываецца на восі Усход-Захад? — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Мяне цікавіць больш заходняя праблематыка, тым не менш напярэдадні Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, магчыма, ёсць пытанні і на ўсходнім напрамку ў плане АЭП і Расійскай Федэрацыі".

Аляксандру Лукашэнку было дакладзена аб планах працы Міністэрства замежных спраў у бягучым годзе і на бліжэйшую перспектыву. Асабліва закраналася пытанне перспектывы ўзаемаадносін Беларусі з Еўрапейскім саюзам і Злучанымі Штатамі Амерыкі.

Эксперт: наладжванне адносінаў з ЕС — добрая карта ў гульні з Расіяй

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі