Лукашэнка: нам не патрэбныя тыя, хто не стараецца і кепска працуе (відэа)

Лукашэнка заявіў, што ніякіх ільготаў, прывілеяў і выплатаў дзяржаўным служачым, якія трапяць пад скарачэнне, не будзе. Бо няма на гэта грошай.

"Мы вызваляемся і павінны вызваліцца ад тых, хто не стараецца, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. — Хто стараецца і добра працуе, той павінен застацца ў дзяржаўным апараце. Той, хто верай і праўдай служыць дзяржаве і народу, павінен працаваць у дзяржаўным апараце. І там павінны працаваць толькі такія людзі".

Але гэта не значыць, што людзей павыкідаюць на вуліцу і паламаюць ім лёсы. Лукашэнка ўпэўнены, што звольненыя дзяржслужбоўцы на працягу паўгода знойдуць сабе іншую працу — на вытворчасці, у школах, арганізацыях.

Лукашэнка: некаторыя кіраўнікі "лыка не вяжуць" і маюць 20 мільёнаў (відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі