Лукашэнка ліквідаваў назіральныя саветы "Спартака" і "Камунаркі"

Паводле слоў Лукашэнкі, ён даручаў сур'ёзным чынам прааналізаваць усё, што адбывалася на гэтых прадпрыемствах, пачынаючы з савецкіх часоў: як яны прыватызаваліся, да каго яны трапілі ў рукі, як ацэньваліся, — і прыняць рашэнне ў судзе.

"Маё рашэнне адназначнае, не гледзячы ні на якіх інвестараў і інвестыцыйны клімат", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА.

Лукашэнка паведаміў, што нядаўна атрымаў ліст, у якім нейкі чалавек напісаў пра тое, што чыноўнікі замест таго, каб дапамагаць, хочуць прадаць фабрыкі, улічваючы асабісты інтарэс. Як паведаміў кіраўнік дзяржавы, у тым ліку ў лісце гаварылася, што гэтая сітуацыя можа тым ці іншым чынам адбіцца на інвестыцыйным клімаце ў Беларусі.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі