Лукашэнка кіраўніцы кампаніі ў Сінгапуры: Прыехаў на край свету (фота)

У сераду кіраўнік Беларусі сустрэўся з прэзідэнтам холдынгавай кампаніі "Рыяда Груп" Шэйхай Дзеяй бінт Ібрахім Аль-Халіфой. Яны абмеркавалі планы аб сумеснай працы, найперш аб пастаўках беларускай прадукцыі.

"Гэта ж трэба было ехаць на край свету, каб сустрэцца тут і абмеркаваць нашае пытанне, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Але наколькі я інфармаваны аб нашых сумесных планах, то дзеля іх рэалізацыі варта было ехаць так далёка".

Сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам і прэм'ер-міністрам Сінгапура запланаваныя на 21 сакавіка.

Фота —  БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі