Лукашэнка: Сёй-той пачаў вывозіць прадукты за мяжу

"Вось дэвальвавалі рубель, і ўсё будзе нармалёва. Камусьці будзе нармалёва, а камусьці і не вельмі. Дапусцім, сёння мы танней прадаем валюту для закупкі лекаў, для аплаты прыроднага газу і іншых жыццёва неабходных тавараў. Давайце дэвальвуем. Якая заўтра будзе цана ўсяго гэтага?" — сказаў ён, звяртаючыся да прызначаных сёння кіраўнікоў органаў дзяржкіравання.

Ён адзначыў, што зараз з паступленнем валюты "дынаміка станоўчая". "Таму ці трэба нам сёння рыпацца? Думаю, не, трэба пачакаць", — пазначыў Лукашэнка сваё меркаванне з нагоды дэвальвацыі рубля.

"Усё, што робіцца сёння, мы з вамі бачылі і прагназавалі такое развіццё падзеяў яшчэ да выбараў. Ад нас ніхто не хаваў, была гэта інфармацыя, што, маўляў, ці то яшчэ будзе для беларусаў пасля выбараў. Важна было толькі, дзе і па якіх кірунках нас пачнуць нахіляць. Пачалі з фінансаў, учынілі ажыятаж з валютай. Хто ўчыніў? Самі сабе ўчынілі. Пасля ўчынілі ажыятаж з некаторымі харчовымі таварамі, напрыклад, з цукрам. Сёння пераўтварылі кватэры і гаражы ў склады. А сёй-той пачаў вывозіць прадукты за мяжу, карыстаючыся тым, што там цана павышэй... Калі людзі захочуць — хай купляюць цукар, але ж трэба разумець, што гэта — нашая валюта. На сусветным рынку вялізны попыт на цукар, прадаючы яго за мяжу, мы атрымлівалі б валюту", — патлумачыў Лукашэнка адну з "прычын" дэфіцыту валюты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі