Litesound: Мы доўга чакалі, але злачынства так і засталося непакараным

Па словах Уладзіміра Каракіна, яны лічаць, што людзі, якія сфальсіфікавалі вынікі галасавання на конкурсе “Еўрафэст” у 2012 годзе, так і засталіся непакаранымі. І патрабуюць распачаць справу па артыкуле “злоўжыванне ўладай альбо службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненае з карыслівай альбо іншай асабістай зацікаўленасці”.

Нагадаем, спачатку было абвешчана, што перамагла Алёна Ланская і яна паедзе на "Еўрабачанне-2012". Аднак пасля ўмяшання Аляксандра Лукашэнкі было праведзенае расследаванне і выявіліся факты фальсіфікацыі падчас падліку галасоў. Пераможцам "Еўрафэста" аб'явілі гурт Litesound.

130418_kariaginlitesound.mp3

Уладзімір Каракін: “Увесь гэты час мы чакалі нейкіх крокаў у гэтай справе, нейкіх навінаў і нейкіх вынікаў. Але за ўвесь гэты час нічога не было прадпрынята. Нам нават цікава — паглядзім, ці варта верыць у наша правасуддзе. Паглядзім, як у нашай краіне працуе ўся гэтая сістэма”.

Па словах музыканта, сваім адкрытым зваротам яны не пераследавалі ніякіх піяр-мэтаў. Маўляў, калі да гэтага пытання будзе прыцягнутая ўвага грамадскасці, то больш шанцаў, што справа зрушыцца з месца і будзе мець станоўчы вынік.

На здымку: Прэс-канферэнцыя гурта Litesound пасля аб'яўлення іх пераможцамі. Люты 2012 года. Злева — бацька і прадзюсар Юрый Каракін. Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі