Лідару АГП пагражае канфіскацыя маёмасці за... аплачаны штраф

Судовыя выканаўцы суда Цэнтральнага раёна Мінска папярэдзілі палітыка аб магчымай канфіскацыі маёмасці за няўплату штрафу за “аршанскую справу”. Нягледзячы на тое, што Лябедзька заплаціў прызначаныя судом 350 тысяч штрафу яшчэ на пачатку траўня. Лідар АГП не выключае, што гэта робіцца для таго, каб такім чынам апраўдаць унясенне яго ў спіс невыязных з Беларусі.
120515 Liabedzka2.mp3
Анатоль Лябедзька: “Гэтая паперка якая прыйшла пасля таго, як я 1 ці 2 траўня аплаціў і заказным лістом квітанцыю аб аплаце накіраваў у Оршу, мяне гэта здзіўляе. Нейкая справа цёмная. Ці яны хочуць хаця б фармальна павесіць на мяне нейкі штраф? І тым самым потым знайсці нейкую прававую зачэпку для тлумачэння таго, чаму мяне не выпускаюць з краіны”.

Нагадаем, 28 сакавіка ў Оршы з цягніка знялі Анатоля Лябедзьку, Сяргея Калякіна і Аляксандра Атрошчанкава, якія ехалі ў Расію. Праз дзень іх судзілі ў судзе Аршанскага раёна па абвінавачванні ў “дробным хуліганстве” і прысудзілі кожнаму па 350 тысяч рублёў штрафу.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі