Легендарнае мінскае "Дынама-82" згуляе з піцерскім "Зенітам-84"

Пачатак а 19-й гадзіне, уваход вольны.

Як паведамляе сайт dinamo-minsk.by, гэты матч адбудзецца ў рамках святкавання 30-годдзя перамогі мінскіх дынамаўцаў у чэмпіянаце Савецкага Саюза і 85-х угодкаў клуба.

Як інфармуе БЕЛТА, у складзе дынамаўцаў на поле выйдуць Юрый Пудышаў, Сяргей Бароўскі, Ігар Гурыновіч, Андрэй Зыгмантовіч, Сяргей Гоцманаў, Віктар Сокал, Георгій Кандрацьеў ды іншыя вядомыя футбалісты 1980-х. Гуляць яны будуць пад кіраўніцтвам Эдуарда Малафеева.

Акрамя футбола гледачоў чакае канцэрт беларускіх выканаўцаў і феерверк.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі