Лазавік: Весці кандыдатаў “пад лакаток”, як на мінулых выбарах, не будзем

Незалежна ад таго, апазіцыйны гэта кандыдат альбо праўладны, абяцае сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік у размове з Еўрарадыё.

Мікалай Лазавік: “Але калі нехта будзе спрабаваць пераўтварыць выбары ў клаўнаду і замест выбараў праводзіць нейкія, не звязаныя з выбарчым працэсам палітычныя акцыі, зразумела, у адпаведнасці з заканадаўствам, яны будуць спыняцца”.

Па словах сакратара ЦВК, на мінулых выбарах кандыдаты “намалявалі нейкія аркушыкі з подпісамі”. А арганізатарам выбараў давялося стварыць умовы і для таго, каб яны былі зарэгістраваныя, і каб яны маглі нармальна правесці агітацыйную кампанію. Фактычна, кажа Лазавік, вялі кандыдатаў “пад лакаток”. Зараз сачыць за выкананнем усіх правоў кандыдатаў ЦВК таксама будзе. Але ў тым выпадку, удакладняе Лазавік, калі яны насамрэч будуць удзельнічаць у выбарах, а не займацца іх “прафанацыяй”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі