Ландсбергіс: Беларусь — палігон для аўтарытарнай Расіі

Першы кіраўнік Літвы распавёў пра сваё бачанне Беларусі ў эксклюзіўным інтэрв'ю Еўрарадыё.

Аўтар: Андрэй Елісееў 04.10.2011 17:32

Прафесар Вітаўтас Ландсбергіс — адзін з самых вядомых палітыкаў Літвы. Ён быў адным з заснавальнікаў пранезалежніцкага руху "Саюдзіс" і першым фактычным кіраўніком Літвы пасля паўторнага здабыцця ёй незалежнасці (з 1990 па 1992 гг.).

Спікер літоўскага Сейма з 1996 па 2000 гг., з 2004 — дэпутат Еўрапарламента.


Еўрарадыё: Як у Літве ставіцца пытанне не толькі дэмакратыі і правоў чалавека, а незалежнасці? Ці можа быць дэмакратыя ў саюзе з Расіяй?


Вітаўтас Ландсбергіс: Літва прайшла розныя этапы станаўлення сваёй нацыянальнай і дзяржаўнай свядомасці. А ў Беларусі не зусім ясна, наколькі самі беларусы ўяўляюць, што і як хочуць, як разумеюць самі сябе. Апошнія гады Беларусь, хіба, служыць палігонам для вопытаў па пабудове недэмакратыі, які пасля выкарыстоўваецца ў Расіі. Расія, можна сказаць, пайшла ў бок беларусізацыі, у сэнсе рэжымным, а не культурным.

 
Еўрарадыё: Значыць, на ваш погляд, для збудавання сапраўды незалежнай дэмакратычнай Беларусі варта выйсці з саюзу з Расіяй?


Вітаўтас Ландсбергіс: Не ведаю, ці рэальна выйсці альбо ігнараваць яго, ці можна будаваць сваю дзяржаву і культуру, не пытаючы на тое дазволу. У літоўскім выпадку, калі паўставаў “Саюдзіс”, мы ішлі абраным шляхам без дазволу. У Маскве злаваліся, пагражалі, але ўжо не ўжывалі такой сілы, каб усіх засадзіць у вар'ятню альбо выслаць. Былі ўжо не тыя часы, ды і сілы не тыя. Тым больш, у Літве ўжо паднялася маса, а не проста група людзей, якую можна разбіць і дыскрэдытаваць.

 
Еўрарадыё: Многія бачаць праблему шляху Беларусі як суб'ектыўны фактар — праз прызму асобы Лукашэнкі. Але вы лічыце, што больш важны фактар аб'ектыўны?

 
Вітаўтас Ландсбергіс: Я думаю, ён прынамсі не менш важны, а можа і асноўны. Лукашэнка адпадзе, калі Беларусь адчуе сябе вольнай і здольнай будаваць дэмакратыю. Калі свабодных выбараў так і не будзе, то нехта, напрыклад, прыдумае ідэю байкоту квазівыбараў...

 
Еўрарадыё: Колькі часу мусіць прайсці ў Беларусі да структурных зменаў?


Вітаўтас Ландсбергіс: Гэта непрадказальна, вырашае воля беларускага народа. А калі яе няма, то ніякі чараўнік не прыйдзе, каб унушыць дэмакратычную і нацыянальную свядомасць.
Пачуцці годнасці і несвабоды, падначаленасці — заўжды змагаюцца адно з адным. Часам думаюць: хай улады за мяне вырашаюць, а мне — патрываць.

 
Еўрарадыё: Неўзабаве 20-годдзе з таго часу, як СССР афіцыйна спыніў сваё існаванне. Наколькі вы задаволеныя пройдзеным шляхам Літвы, што можна было зрабіць лепей?


Вітаўтас Ландсбергіс: Заўсёды можна разлічваць, што нешта можна было зрабіць лепей, але з-за гэтага не варта дарэмна пакутаваць. Так, нешта ўпусцілі, маглі нешта зрабіць дадаткова, каб апярэдзіць вяртанне зла. Зло заўсёды хоча існаваць і вяртацца. Таму яму неабходна супраціўляцца.
Ацэньваючы ў цэлым, відавочна, што ў Літвы з таго часу выйшла куды лепей, чым у нашай беднай суседняй Беларусі. Можна доўга аналізаваць прычыны, чаму так. Але лепей мець бачанне будучыні — што хочуць беларусы. Галоўнае, каб яны чагосьці хацелі. Пэўная млявасць — яна ёсць і ў нас. “Ай, усё абыякава, так ці інакш, як-небудзь пражывем...”. Як казалі ў савецкія часы: пражыць да панядзелка...

 
Еўрарадыё: Вы ўзгадалі пра зло, якое хоча вярнуцца. У Літве з савецкіх часоў эліта змянілася толькі часткова. На ваш погляд, ці будзе Лукашэнку месца ў эліце, будучай палітыцы, калі на чале Беларусі стане дэмакратычны кіраўнік?


Вітаўтас Ландсбергіс: Гэта немагчыма. Лукашэнка згубіў шанец сыграць пазітыўную ролю на шляху дэмакратызацыі Беларусі. Нават у некаторых постсавецкіх краінах ёсць дыктатары, якія ў той самы час нешта робяць для ўмацавання самастойнасці краіны, заахвочваюць нацыянальную культуру, развіваюць нацыянальную мову, асвету, ствараюць нацыянальныя каштоўнасці.


Пры Лукашэнку, на мой погляд, гэтага не адбылося. Ён адмоўна паўплываў на станаўленне беларускай культуры, прасоўванне адукацыі на беларускай мове. Хіба таму, што для яго асабіста гэта было чужым, і за сабой ён пацягнуў усё грамадства.


Пакуль ён быццам адстойвае адносную незалежнасць ад пуцінскай Расіі. Наколькі доўга яму дазволяць гэта рабіць, не пачаставаўшы гарбатай ці яшчэ неяк, будзе бачна.

 
Еўрарадыё: Вашы пажаданні беларускаму народу.


Вітаўтас Ландсбергіс: Любіць свой край, культуру. І любіць не як з'яву незваротнага мінулага ці недасяжнай будучыні. Але ўжо зараз знаходзіць у гэтым сэнс і цярпліва і абдумана будаваць будучыню.

 

Фота: apzvalga.eu


Каментары

  • Алег Гаеўскі, Пнд, 2012-05-14 16:53

    Ой цікавы ды дзівосны, беларусы, мы народ - Быццам хто нас прымушае ўсё рабіць наадварот. Не, каб душу й вуха песьціць родным словам гаманкім, - Мы ў загану роднай мовы не гавóрым - гаварЫм. Чалавек не знойдзе згоду нат з уласнай палавінай, А мы яму далі права кіраваць усёй краінай. Наша кволае сумленне запалохана маўчыць, Голас продкаў у нашых сэрцах ўсё цішэй, слабей гучыць. Божа мілы! Пашкадуй народ-небараку – Сяння мы, што рабіць маем, робім цераз с...у

  • Алег Гаеўскі, Пнд, 2012-05-14 16:52

    Ой цікавы ды дзівосны, беларусы, мы народ - Быццам хто нас прымушае ўсё рабіць наадварот. Не, каб душу й вуха песьціць родным словам гаманкім, - Мы ў загану роднай мовы не гавóрым - гаварЫм. Чалавек не знойдзе згоду нат з уласнай палавінай, А мы яму далі права кіраваць усёй краінай. Наша кволае сумленне запалохана маўчыць, Голас продкаў у нашых сэрцах ўсё цішэй, слабей гучыць. Божа мілы! Пашкадуй народ-небараку – Сяння ён, што рабіць мае, робіць цераз с...у

  • Анонимный, Втр, 2012-02-07 11:09

    А полигоном белорууских властей является Гомельская область. В гомелькой области отрабатывают на Светлогорске. Машина времени прямо. Приезжайте поглядеть

  • Алех:), Суб, 2011-10-08 14:52

    Выпадкова зайшоў на гютую старонку.І хоць позна, не магу не напісаць,асабліва на каментары.Тое, што спецслужбы РФ_КГБ адпрацоўвалі і адпрацоўваюць на беларусі -палігоне ўсе будучыя расейскія праекты,чалавеку,які можа нешта аналізаваць самастойна, даўно зразумела. Таму В.Ландсбергіс сказаў абсалютную праўду.Пра гэта казалі ўжо шмат вядомых людзей,таму гэта не навіна. Ананіму.Мілая дзяўчынка,гадкоў 20-30 і я так думаў,нават за мову неаднойчы крыўдзіў людзей з вёскі.А каб стаць беларусам,іншага шляху, як праз родную мову-няма і не будзе.І не спасылайцеся на заблудшых авечак.Лепш пачытайце,як праз 18 стагоддзяў Бэн Йегуда з беларусі адрадзіў родную мову габрэяў-іўрыт! Як пры Масарыку(Чэхія) адраджалі чэшскую мову, на якой гаварылі некалькі працэнтаў чэхаў у пач.20ст. І першыя і другія маглі размаўляць і карыстацца чужой мовай,але выбралі сваю!!!Хоць і не ўсе...А дзве мовы заўсёды будуць садзейнічаць падзелу народа.Праўда да гэтага разумення трэба з'есці шмат хлеба,некаторым і жыцця не хапае.Самае галоўнае тут -ваша лянота!!!Каб такіх як ВЫ было менш і замест пстрыкання па клавішах компа вы і Вам падобныя вывучылі б элементарныя беларускія словы для напісання ТУТ,то і краіна наша разам з прэзідэнтам стала б іншай-больш чыстай, светлай і прыгожай.А напрыканцы верш з інтэрнэту: На гэтай мове уркі не гавораць, На гэтай мове мурку не пяюць, На ёй баевікоў не падбухторваюць, Каманду тэрарыстам не даюць. Таму яна ў няміласці ў падонкаў, Яна для іх – бы дзірка ў страсе. Таму цераз сусвет па лёдзе тонкім, Яна сябе да сонца данясе.

  • Анонимный, Срд, 2011-10-05 14:14

    А я думаю, что язык, на котором разговаривает человек - вовсе не показатель его национальной самоидентификации. Тому есть множество примеров, которые политики изо всех сил игнорируют. Им, конечно, проще так определять: раз говорит по-русски - значит, русский; по-белорусски - белорус, и так далее. Это они себе придумали такой технический параметр. А в Беларуси сложилось реальное двуязычие. И я, например, при всем крайне отрицательном отношении ко многим действиям Лукашенко не могу не признать, что в данном вопросе я считаю его правым. Он учел, что мы чуть ли не поголовно имеем родных в России, не желаем порывать отношения с русскими людьми, да и просто - не в этом дело. Кроме того, лично я не потерплю, чтобы мне указывали, на каком языке мне говорить у себя в стране. Не для того мои дедушки-бабушки и родители воевали за эту страну, а сама я всю жизнь ее строила, чтобы мне сейчас доказывать свой патриотизм. Путем языка. Я уверена, что укреплять самостоятельность страны нужно не педалируя второстепенные вопросы, не стараясь разобщать людей по несерьезным предлогам. Было бы общее дело, общие идеи - люди не тупые, поймут. А вот с этим у нас из рук вон плохо. На эту тему многое можно сказать, но здесь - не место и не время. Кстати, лжи не люблю ни с чьей стороны, поэтому сразу скажу, что заявление про то, что Лукашенко - против всего белорусского, считаю неправдой и примитивным пропагандистским приемом. Он наделал достаточно реально плохого, за что его нужно осуждать, и незачем еще что-то придумывать.

  • Татьяна, Втр, 2011-10-04 15:44

    все верно. Лукашенко против всего белорусского, за это его ненавидят еще больше, чем за экономикеские или политические проблемы. У нас авторитарный режим с элементами султанизма... а это навязывание своего мнения во всем и в этом его ошибка.

  • Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

    На сайце не адлюстроўваецца.
    To prevent automated spam submissions leave this field empty.
    Стужка навінаў:

    Аб'яўлены склад новага ўраду, сфармаваны прэзідэнтам Франсуа Аландам.

    Кіраўнікі сельгасарганізацый будуць паведамляць загадчыкам мясцовых крамаў пра дні выплаты заробкаў сваім працаўнікам.

    Першая ракетка свету не згуляе ў 1/8 фінала прэстыжнага турніра з прызавым фондам больш за 2 млн долараў.

    Прэм'еру песні паказаў расійскі тэлеканал "Дождь".

    Пра гэта сёння піша расійскае выданне "Коммерсантъ".

    Мінэканомікі павысіла гранічныя адпускныя цэны.

    Канада будзе гуляць са Славакіяй, ЗША — з Фінляндыяй.

    Гэтае пытанне ўнесена ў парадак паседжання, якое пройдзе ў чацвер у Хельсінкі.

    16 траўня беларуска-польскую мяжу перасяклі восем нелегальных мігрантаў з Афганістану.

    З адпаведнай просьбай да міжнароднай праваабарончай арганізацыі звяртаўся еўрадэпутат Марэк Мігальскі.