Ладуцька: Мы б хацелі пакараць аўтараў прыгожых здымкаў Мінску

Нагадаем, некалькі расійскіх фатографаў-руфераў размясцілі ў інтэрнэце фотаздымкі з падарожжа па Мінску. Фатогафы забіраліся на гарышчы і дахі, на асвятляльныя мачты стадыёна "Дынама" і ў метро.

Як піша газета "Рэспубліка", Мікалай Ладуцька назваў здымкі вельмі прыгожымі. Але, па яго словах, некаторыя з іх былі зробленыя не вельмі законна. Так, у доме насупраць КДБ, кажа Ладуцька, расіяне спярша зламалі дзверы ў пад'ездзе, а потым зрэзалі замок на гарышча. Пакараць фатографаў Мінгарвыканкам не можа, пашкадаваў сталічны кіраўнік.  

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі