Курсы долара, еўра і расійскага рубля знізіліся
У панядзелак на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Па іх выніках курс долара знізіўся на 20 рублёў і складае 8620 рублёў, курс еўра — на 30 рублёў — да 11260, курс расійскага рубля знізіўся з 274,5 да 273 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у пятніцу курс долара знізіўся на 20 рублёў, а курс еўра — на 10.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net