Кожны "беларускі" гол на Алімпіядзе будзе каштаваць 50 мільёнаў рублёў

Гэтыя грошы заплаціць Прэзідэнцкі спартовы клуб дзіцяча-юначай спартовай школе, якую выбера пераможца. Як паведамляе "Прессбол", гэтая мера стане адной з частак маштабнага праекта па падтрымцы дзіцяча-юнацкага спорту ў нашай краіне.

Акрамя таго, кожны чэмпіён і прызёр Алімпіяды зможа таксама выбраць спартовую школу, якая атрымае дапамогу ў рамках гэтага праекту. Сума дапамогі будзе залежаць ад выніку спартоўца або каманды. За трэцяе месца беларускага алімпійца юныя спартоўцы атрымаюць 50 мільёнаў рублёў, за другое месца — 75 мільёнаў рублёў, за першае — 100 мільёнаў рублёў.

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі