Колькасць пацярпелых ад непарадкаў у Казахстане можа дасягаць сотняў

Паводле неафіцыйных звестак, у выніку сутыкненняў з паліцыяй у часе святкавання Дня незалежнасці пацярпелі ад 500 да 800 чалавек, перадае ВВС. Паводле карэспандэнта службы, з-за недахопу месцаў у лякарнях Жанаозена параненых перавозілі за 150 кіламетраў у суседні Актау.

Дарогі ў Жанаозен перакрытыя, у горад увялі войскі, над горадам лятаюць верталёты. Па-ранейшаму няма мабільнай сувязі, у рэгіёне адключылі інтэрнэт. Ахвярамі, паводле афіцыйнай версіі, сталі 10 чалавек. Апазіцыйныя СМІ настойваюць на іншай лічбе — не меней за 70 асобаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі