Клуб Re:public прызначыў іншы канцэрт на дзень выступу “Крамбамбулі”

Мінскі клуб Re:public ужо прызначыў новы канцэрт на 11 лютага замест “Крамбамбулі”. Лявона Вольскага і кампанію заменіць фестываль з удзелам гуртоў Akute, Петля Пристрастия, Yellow Brick Road, Дзіма Ску. Тым часам арганізатар канцэрта “Крамбамбулі” Уладзімір Шаблінскі сцвярджае, што клуб не мае права адмяняць выступ, бо тым самым парушае дамову, і кажа, што працягвае ладзіць канцэрт... менавіта ў Re:public. Але дырэктар клуба Андрэй Старцаў катэгарычны.

“Мы планавалі правесці гэты канцэрт у нас у клубе, але з-за пэўных абставінаў вырашылі яго не праводзіць. – тлумачыць Старцаў. – Справа ў тым, што я адмовіў Шаблінскаму ў правядзенні гэтага канцэрта ў нашым клубе і папрасіў яго знайсці іншую пляцоўку. Часу яму дастаткова – месяц ёсць. І я не думаю, што ён будзе праводзіць гэты канцэрт менавіта тут”.

 

Нагадаем, што арганізатары выступа "Крамбамбулі" сцвярджаюць, што адміністрацыя клуба не мела права адмяніць канцэрт ў аднабаковым парадку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі