Клуб "Рэактар" можа ператварыцца ў казіно

Рэактар адкрыецца бліжэй да канца года пад іншай назвай, паведамляе Onliner. Новыя ўладальнікі клуба паведамілі парталу, што разважаюць над тым, каб перарабіць яго ў караоке, казіно-клуб ці яшчэ якую-небудзь установу, але прадаваць не збіраюцца.

 

Незалежна ад таго, у якім фармаце будзе працаваць новы клуб, яго новая назва ўжо вядомая. Былы "Рэактар" зараз будзе называцца "ART-club".

 

Нагадаем, што былы "Рэактар" зачыніўся на рамонт вясной мінулага года. А ў сакавіку 2012 уладальнікі распавядалі Еўрарадыё, што робяць стаўку на на рок-выканаўцаў і якасны гук і чакаюць прыбыцця неабходнай светлавой і гукаапаратуры з Англіі.

 

Фота: interfax.by

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі