Кіраўнік Еўрапарламента заклікае не забіваць Кавалёва і Канавалава

Прэзідэнт Еўрапарламента просіць Аляксандра Лукашэнку яшчэ раз падумаць і перагледзець сваё рашэнне. Таксама Марцін Шульц заклікаў улады Беларусі ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне.

Змест заявы прэзідэнта Еўрапарламента Марціна Шульца:

“Я з глыбокім сумам даведаўся аб тым, што Аляксандр Лукашэнка адмовіўся памілаваць Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва, асуджаных на смерць за выбух у Мінскім метро. Прысуд быў вынесены нягледзячы на моцныя сумневы у іх ролі ў гэтай трагічнай падзеі. Праваабарончыя арганізацыі сцвярджаюць, што суд над імі не адпавядаў міжнародным стандартам.

Я заклікаю Прэзідэнта Лукашэнку перагледзець ягонае рашэнне. Смяротнае пакаранне — гэта безадваротна, антычалавечна і прыніжальна. Еўрапейскі парламент выступае супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках. Я заклікаю Беларусь, апошнюю краіну ў Еўропе, якая ўсё яшчэ выкарыстоўвае яго, увесці мараторый на вышэйшую меру пакарання".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі