Кібершпіёны збіралі інфармацыю беларускіх дзяржаўных установаў

Як паведамляе інтэрнэт-старонка лабараторыі, на працягу апошніх пяці гадоў супраць дыпламатычных ведамстваў, дзяржаўных структур і навукова-даследчых арганізацый розных краін свету праводзілася аперацыя кібершпіянажу. Падчас яе збіраліся дадзеныя і сакрэтная інфармацыя з мабільных прыладаў, кампутараў і сеткавага абсталявання. У зону цікавасці кібершпіёнаў патрапіла таксама Беларусь.

Выкрадзеная інфармацыя відавочна з'яўляецца вельмі канфідэнцыйнай. Яна складаецца з розных геапалітычных дадзеных, якія могуць быць скарыстаны на дзяржаўным узроўні.


За апошнія месяцы адмыслоўцы лабараторыі выявілі некалькі сотняў заражэнняў адмысловым складаным вірусам па ўсім свеце. У Беларусі было выяўлена 5 такіх заражэнняў.

Лабараторыя Касперскага лічыць, што за нападам стаяць кітайскія і рускамоўныя хакеры.

Фота — securelist.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі