КДБ паведаміў версіі прычын тэракту

Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі Вадзім Зайцаў, перадае БЕЛТА.

"Я не хачу падкрэсліваць, хто стаіць за арганізацыяй гэтай дэстабілізацыі, але сёння камусьці не падабаецца лад жыцця і мадэль беларускага грамадства, беларуская структура бяспекі, і яны зацікаўленыя на фоне іншых аб'ектыўных зменаў пагоршыць становішча, пасеяць найперш страх, паніку і недавер да праваахоўнікаў, следчых, органаў улады", - апісаў першую версію Зайцаў.

Другая версія звязаная з падзеямі, якія нядаўна адбыліся ў Беларусі, - з выбарамі, масавымі беспарадкамі 19 снежня і судовымі працэсамі. "Не ўсё асобы, якія сёння прыцягнутыя альбо іх справы разглядаюцца органамі пракуратуры і судамі, згодныя з рашэннямі судовых органаў", - адзначыў Зайцаў. Не выключыў ён і датычнасць да выбуху экстрэмісцкіх моладзевых арганізацый, у прыватнасці, анархісцкіх моладзевых рухаў.

Трэцяя версія традыцыйная падчас расследавання падобных крымінальных спраў - дзеянні нездаровага чалавека.

Фота: gazetaby.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі