Аб'яўлены склад новага ўраду, сфармаваны прэзідэнтам Франсуа Аландам.
Алег Хаменка вярнуўся да казак. Толькі гэтым разам для дарослых
Даўжэзную казку пра салдата суправаджалі полькі ды маршы ад гурта "Палац".
Аўтар: Маша Калеснікава 04.11.2011 15:27
Алег Хаменка, аўтар праекту “Беларускія народныя казкі для дзетак”, распавёў казку для дарослых. Цягам 50 хвілін аматары казак слухалі гісторыю пра салдата, які рушыў дадому, адслужыўшы 25 гадоў у войску, але так і не пабачыў сваіх бацькоў. На яго долю выпалі дзіўныя выпрабаванні, прыгоды і сустрэча з панамі-лекарамі, якая змяніла яго жыццё.
Алег Хаменка:
“Пасядзелі яны, нешта пагаварылі. А тады той, што па левай руцэ сядзеў, падышоў
і дунуў — і царская дачка зраслася. Тады дунуў другі раз — і быццам бы яна
задыхала. А тады дунуў трэці раз — і паднялася яна вясёлая гэткая, была яна
прыгожая, а стала яшчэ прыгажэй”.
Наглядзеўшыся на цуды дактароў, хітры салдат вырашыў і сам “лячыць” людзей і такім чынам зарабляць сабе на жыццё.
Алег Хаменка: “Дзе
тая дарога дадому? Дзе той шлях? Не тое што збіўся — увогуле пазабыўся, ці ісці
яму куды трэба. А потым яго яшчэ перанялі, абрабавалі, і грошай не засталося. І
таму, што здарожыўся, ён зайшоў увогуле ў нейкае каралеўства. Але прыйдзе ў які
двор заезны, і гаворыць, што ён лекар”.
Хітрасць ды сквапнасць новаспечанага “лекара” да дабра яго не давяла: праз здзелку са смерцю, падман самога Бога ды гульні з чарцямі застаўся герой казкі адзін, ні жывы, ні мёртвы, паміж небам і зямлёй. Абяцаныя Алегам Хаменкам сто сэнсаў прымусілі слухачоў задумацца.
Наведвальніца: “Як
у любой казцы, ёсць заўсёды нейкае адкрытае пытанне, ёсць рэчы, якія
зразумелыя… Гэта казка. Яна заўсёды нечаму вучыць”.

Еўрарадыё
запыталася ў наведвальнікаў “Казачнай акустыкі” пра іх любімыя казкі. Самы юны
слухач Раман, які смела праслухаў крывавую казку пра салдата, любіць казкі
Андэрсана і Шарля Перо.
Раман: “У мяне самая любімая казка — гэта “Крэсіва”, яна мне вельмі падабаецца. Яшчэ я люблю казку “Чырвоны капялюшык”.
Вікторыя, маці
Рамана, аддае перавагу англійскім казкам.
Вікторыя: “Ёсць англійскі пісьменнік, на жаль, я зараз забыла на яго імя, але я вельмі люблю гэтыя казкі чытаць дзецям. У іх ёсць філасофія, што ў жыцці любыя праблемы можна вырашыць дастаткова лёгка, і не трэба гэтыя праблемы ствараць. І ўвогуле, па жыцці да ўсяго трэба ставіць з лёгкасцю і па-філасофску”.
Бацька Рамана, Дзяніс,
любіць беларускія народныя казкі.
Дзяніс: “Звычайна мне бацька чытаў “Іван — сялянскі сын”. Па ўсім відаць, у кожнай сям’і была такая таўшчэзная кніжка “Беларускія народныя казкі”, вось адтуль, мне, пэўна, болей і запомнілася. А яшчэ таксама мне запомнілася казка ў выкананні Алега Хаменкі “Бык і ваўкі”. Вось гэтую казку вельмі люблю: яна простая і з такім простым філасофскім народным гумарам".
Дапамагаў Алегу
Хаменку баяць казку пра салдата гурт “Палац”. Праўда, музыкі гралі крыху
незвычайную для сябе музыку — блізкія да традыцыйных вальсы, маршы, полькі.
Хочацца спадзявацца, што любімая казка Алега Хаменкі аднойчы сапраўды стане
спектаклем ці мультфільмам. А гурту “Палац” — параіць запісаць альбом полек,
вальсаў ды маршаў: старадаўняя танцавальная музыка, адаптаваная для сучаснікаў,
нам ой, як патрэбна!






- текст
- фото
БОЛЬШ ПА ГЭТАЙ ТЭМЕ
- Музыка Алег Хаменка сёння правядзе творчую сустрэчу
- Алег Хаменка стане "заслужаным", калі пераможа на "Славянскім Базары"
- Да свайго 45-годдзя Алег Хаменка зладзіў кватэрны творчы вечар(фота, відэа)
- Актывісты "Рок-салідарнасці" павіншавалі Алега Хаменку (фота)
- БТ: Хакейныя трансляцыі па-беларуску цалкам магчымыя
- Гурт "Палац" скончыў працу над новым дыскам
- Алег Хаменка раскажа казку пра Архангелаў
8170 BYR
10370 BYR
264 BYR
Каментары
Хаменка - выдатны казачнік. Чакаем дыск - "Казкі для дарослых"!
Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне