Казахстан выдаў Кыргызстану Рахманава, які жыў з беларускім пашпартам

Таксама яго вінавацяць у карупцыі: пры прэзідэнце Бакіеве Рахманаў займаў пасаду кіраўніка агенцтва па матэрыяльных рэзэрвах.

Як нагадвае Радыё "Свабода", праваахоўнікі Казахстана затрымалі Рахманава яшчэ ў чэрвені 2012 года. Але доўгі час заняла працэдура экстрадыцыі.

Паводле інфармацыі МУС Кыргызстану, Рахманаў карыстаўся пашпартам на імя грамадзяніна Беларусі Пазылы Ташбаева. Дакумент быў выдадзены Першамайскім РАУС Мінску. Сапраўднасць пашпарта кыргызскія праваахоўнікі не аспрэчваюць.

Нагадаем, што Курманбек Бакіеў знаходзіцца ў Беларусі. Паводле некаторых звестак, ён таксама атрымаў беларускае грамадзянства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі