Каток на Нямізе не змяшчае жадаючых: 15 тысяч за два дні

120103 Martin Katki.mp3

“Улады горада вырашылі зрабіць прыемны сюрпрыз – мабільныя каткі. Іх будуць усталёўваць у розных раёнах Мінска. Да прыкладу, на днях такі каток быў адчынены ў паркавай зоне жылога раёну Чыжоўка”, - пісаў у 2009 годзе партал горада “017.by”, спасылаючыся на адміністрацыю Завадскога раёна.


У 2009-м у Мінску былі толькі два мабільныя каткі, дзе можна было катацца ў цёплае надвор’е. Адзін - на праспекце Пераможцаў, другі – у Чыжоўцы....

“Агромністая плынь людзей. Наш каток ужо не змяшчае ўсіх жадаючых. Не можам нармальна лёд рыхтаваць, даводзіцца ўначы працаваць”, -- скардзіцца Еўрарадыё дырэктар катка праспекце Пераможцаў Сяргей Басалыга, і дадае, што штучных каткоў у Мінску толькі... два. Адзін з іх не працуе, калі больш за 5 цяплыні.

На каток ля Нямігі за дзень прыходзіць да 6 тысяч чалавек. Пакатацца каштуе 5 тысяч для дзяцей і 10 – для дарослых. Столькі ж трэба аддаць за пракат канькоў. Лёд на такім катку не растае нават пры +10. Якраз для сёлетняй зімы!

“Мы намагаемся і лёд падтрымліваць і эканоміць. Знаходзім нешта сярэдняе, каб захаваць лёд пры эканоміі энергіі”.


У школьнікаў цяпер канікулы. На другім катку – у Чыжоўцы таксама шмат людзей. І калі тэмпература павысіцца да 5 цяпла, чыжоўскі каток працаваць ужо не зможа.

Ва Упраўленні фізічнай культуры, спорту і турызму Мінгарвыканкама толькі скардзяцца на цёплае надвор’е. Але зрабіць нічога не могуць. Маўляў, мабільных каткоў больш не закупілі.

“У нас два, і адзін плануецца заліць ва Фрунзенскім раёне ў наступным годзе. Не дазволілі фінансавыя магчымасці закупіць больш абсталявання”, - кажуць у Мінгарвыканкаме.

Каток на Нямізе разам з устаноўкай пацягнуў на 6 мільёнаў долараў. А вось на Кастрычніцкай плошчы лёду няма. Заліць не могуць – вельмі цёпла.

“Каб зрабіць аснову, трэба, каб двое сутак тэмпература ўначы была -8”.


У 2010 годзе мінчане каталіся на Кастрычніцкай плошчы ўжо ў снежні. Калі каток зал’юць сёлета – невядома.

Фота: fond-alena.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі