Кастусёў: Ёсць прапанова адзначыць Дзень Волі ў Палацы Рэспублікі

Днямі будзе створаны аргкамітэт, пакуль яшчэ працягваюцца перамовы з рознымі арганізацыямі і партыямі. Вось што распавёў Еўрарадыё пра прапановы па фармаце сёлетняй акцыі намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў:
120209 Kastusiou.mp3
"Ёсць розныя варыянты. Нават да таго, каб звярнуцца да ўладаў аб прадастаўленні Палаца Рэспублікі... Ну і, зразумела, што мітынг".
 
Гэтыя і іншыя прапановы будуць разглядацца аргкамітэтам.

Нагадаем, 25 сакавіка 1918 года ў Мінску была абвешчаная дзяржаўная незалежнасць БНР. Штогод нацыянальныя сілы адзначаюць гэтую дату як Дзень Волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі