Касманаўт Алег Навіцкі вярнуўся на Зямлю (відэа)

Капсула з камандзірам місіі беларусам Алегам Навіцкім, бортінжынерамі Яўгенам Тарэлкіным і Кевінам Фордам на борце прызямлілася ў раёне горада Аркалык, паведамляе РБК.

Пасля прызямлення касманаўты паведамілі, што пачуваюцца добра. Нагадаем, што касманаўты мусілі вярнуцца 15 сакавіка. Але іх прызямленне перанеслі на суткі праз дрэнныя ўмовы надвор'я ў раёне меркаванай пасадкі.

Палёт доўжыўся з 23 кастрычніка 2012 года. Алег Навіцкі стаў трэцім беларусам, які паляцеў у космас.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі