Карпункту Еўрарадыё працягнулі акрэдытацыю ў Беларусі
Адпаведную пастанову падпісаў першы намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка.
Пасведчанне аб адкрыцці ў Беларусі карэспандэнцкага пункта "Еўрапейскага радыё для Беларусі" працягнута да 10 лістапада 2013 года.
Нагадаем, Еўрарадыё існуе ад 2005 года, вяшчанне распачалося з лютага 2006-га. У Беларусі карэспандэнцкі пункт працуе ад лістапада 2009 года. На сённяшні дзень акрэдытаваныя 10 журналістаў, галоўным рэдактарам і дырэктарам карпункта з'яўляецца Віталь Зыблюк.