Карагін: дыпламатычны канфлікт са Швецыяй не спыніць эканамічныя кантакты

Эканамічную канферэнцыю для бізнэс-структур Беларусі і Швецыі ладзіць 7 лістапада ў Стакгольме “Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў”. Яго старшыня Уладзімір Карагін спадзяецца, што дыпламатычныя праблемы паміж нашымі краінамі не перашкодзяць правядзенню гэтага мерапрыемства.
120816 KaraginShviedy.mp3
Уладзімір Карагін: “Шмат якія арганізацыйныя пытанні — размяшчэнне нашых людзей у гатэлях, да прыкладу, вырашаюцца ўсё ж праз супрацоўнікаў амбасады. Ёсць пэўныя тэхнічныя дэталі, якія нам лягчэй і танней вырашаць, калі ў краіне ёсць прадстаўніцтва дзяржавы. Таму, я спадзяюся, што адсутнасць амбасадараў не перашкодзіць нам правесці гэты форум у Стакгольме”.

Што ж тычыцца ўплыву праблемаў у дыпламатычных стасунках паміж нашымі краінамі на развіццё эканамічных кантактаў паміж прыватнымі структурамі Беларусі і Швецыі, то Карагін лічыць, што такія праекты мусяць развівацца незалежна ад гэтага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі