Кандыдат ад ЛДПБ па Навабеліцкай акрузе Гомеля набраў толькі 13% галасоў

“Агітацыйная кампанія вялася вяла. Таму, верагодна, вынік Сяргея Мельнікава склаў толькі 13%”, — патлумачылі ў акруговай камісіі. Для абрання дэпутатам Мельнікаву было неабходна набраць 50% і адзін голас. Агулам яўка выбаршчыкаў у Навабеліцкай акрузе склала 56%.

Нагадаем, што ў іншых 109 акругах дэпутаты былі абраныя, выключэннем стала толькі Навабеліцкая. За пяць дзён да выбараў сваю кандыдатуру зняў былы дарадца кіраўніка краіны Ігар Пракапенка. Пасля гэтага сябра ЛДПБ Мельнікаў застаўся адзіным кандыдатам.

На паслявыбарнай прэс-канферэнцыі старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына паведаміла, што дэпутата ад Навабеліцкай акругі будуць выбіраць, хутчэй за ўсё, падчас выбараў у мясцовыя саветы. Яны адбудуцца толькі ў 2014 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі