Кандрацьеў: адступаць няма куды, будзем атакаваць

Нагадаем, матч пройдзе сёння на сталічным стадыёне "Дынама", пачатак а 19-й гадзіне.

Кандрацьеў кажа, што настройвае гульцоў толькі на перамогу. Як вядома, на старце адборачнага турніра наша зборная пацярпела ўжо тры паражэнні. Адступаць няма куды, трэба гуляць у атакуючы футбол, каб парадаваць беларускіх заўзятараў перамогай, сказаў галоўны трэнер.

Георгій Кандрацьеў адзначыў, што склад зборнай, у параўнанні з матчам з іспанцамі, будзе зменены. На поле выйдзе больш гульцоў атакуючага плану. Не выключана, што разам у стартавым складзе згуляюць паўабаронцы БАТЭ Аляксандр Глеб і Рэнан Брэсан, што бывае рэдка, інфармуе БЕЛТА.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі