Канадскі лекар заявіў, што ўлады Украіны заміналі агляду Цімашэнкі

Кужтан уваходзіў у міжнародную камісію, што абследавала экс-прэм'ера Украіны Юлію Цімашэнку. Лекар заявіў, што ўкраінская ўлада перашкаджала праводзіць аналіз крыві экс-прэм'ера, перадае ВВС.

Мінздароўя Украіны абвяргае заяву канадца і заяўляе, што былі забяспечаныя ўсе ўмовы для паспяховай працы медыцынскай камісіі.

Па паведамленнях заходняй прэсы, тры канадскія і два нямецкія лекары, якія агледзелі Цімашэнку ў Харкаўскай калоніі, прыйшлі да высновы, што яна хворая і пакутуе ад пастаянных боляў. Поўнае медыцынскае заключэнне будзе апублікавана пазней.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі