Камунальнікам загадалі знішчыць асфальт, пакладзены па траве (фота)

Нагадаем, 28 чэрвеня партал tut.by змясціў фотаздымкі, на якіх відаць, як у сталіцы камунальнікі кладуць асфальт проста па траве. За дзве гадзіны яны зрабілі цуда-дарожку. Адбывалася гэта на вуліцы Скрыганава каля дома № 6.

Гэтым выпадкам зацікавілася Генпракуратура (!). Як паведамляе сайт onliner.by, вінаватыя службовыя асобы мусілі за свой рахунак кампенсаваць страты для навакольнага асяроддзя і выдаткі, звязаныя з укладкай асфальта. Сёння гісторыя знайшла працяг: асфальт знялі з дапамогай трактара. У ЖЭСе кажуць, што атрымалі такі загад ад нейкай таямнічай арганізацыі. Дарэчы, высветлілася, што неўзабаве там з'явіцца новая дарожка, якую абяцаюць зрабіць як належыць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі