Кампанія "Гавары праўду" агітуе за станцыю метро імя Васіля Быкава

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прадстаўнік кампаніі Сяргей Вазняк. Нагадаем, што гарадскія ўлады абвясцілі, што хочуць даведацца думкі мінчукоў наконт назваў станцый трэцяй лініі метро. У адказ кампанія "Гавары праўду!" прапанавала надаць імя Васіля Быкава станцыі метро каля Юбілейнай плошчы.

Вазняк: "Па-першае, у нас ёсць 40 тысяч подпісаў, якія мы збіралі яшчэ летась за тое, каб адной са станцыяў метро надалі імя Васіля Быкава. І плюс да гэтага, у гэты тыдзень, калі гарвыканкам абвясціў пра збор прапановаў, мы таксама збіраем подпісы ў раёне Юбілейнай плошчы. Мы мяркуем, што там у нас да тысячы подпісаў можа быць".

Акрамя таго, свой голас за станцыю імя Васіля Быкава можна аддаць праз форму на сайце кампаніі "Гавары праўду". Прапановы Мінгарвыканкам прымае да 28 сакавіка.

Фота — Радыё "Свабода"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі