“Камерсант”: беларускія ўлады хочуць правесці датэрміновыя выбары

Па дадзеных экспертаў газеты, плануючы правесці датэрміновыя выбары,прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка разлічвае пазбегнуць ціску Захаду. ЕС і ЗША патрабуюць ад беларускіх уладаў дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства. Экспэрты лічаць, што ў выпадку пераносу выбараў беларускія ўлады яшчэ больш пагоршаць сваю ізаляцыю.

Самі ўлады ад інфармацыі аб меркаваным пераносе выбараў пакуль адмаўляюцца. Сакратар беларускага ЦВК Мікалай Лазавік заявіў, што аб змене даты выбараў яму нічога не вядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі