Каментатар: гульцы БАТЭ проста стаміліся
Вядомы беларускі спартовы тэлекаментатар Аляксандр Цвячкоўскі выказаў сваё меркаванне пра гульню барысаўчан ва ўчорашнім матчы супраць іспанскай "Валенсіі".
"Паражэнне БАТЭ не ўзнікла на пустым месцы, — цытуе словы Цвячкоўскага партал tut.by. — Пройгрыш ад "Нафтана" насцярожыў... Складаецца ўражанне, што гульцы БАТЭ проста стаміліся пад канец сезону. У той час як сапернікі пачалі набіраць ход, чэмпіён Беларусі стаў рухацца ў адваротным накірунку".
Аляксандр Цвячкоўскі кажа, што шанцы ў БАТЭ на выхад з групы яшчэ ёсць, бо адставанне ад "Баварыі" і "Валенсіі" складае толькі 3 ачкі.
Нагадаем, 20 лістапада каманда Віктара Ганчарэнкі гуляе ў Мінску з французскім "Лілем", а 5 снежня ў Мюнхене з "Баварыяй".