Каманда тэхнікаў Nickelback праверыла Мінск-Арэну

Каманда тэхнікаў гурта Nickelback на чале з прадакшн-мэнэджэрам Джэсі Сэндлерам наведала Мінск-Арэну.

Сэндлер, вядомы раней па працы з Bon Jovi, разам з калегамі праверыў галоўную канцэртную пляцоўку Беларусі, пачынаючы з месцаў для разгрузкі апарата, да грымёрак, сталовай, медпункту і сцэны. Па словах Сэндлера, пляцоўка Мінск-Арэны яму спадабалася — яна добра спланаваная і яе тэхнічныя магчымасці цалкам задаволілі дэлегацыю гурта.

Сэндлер паабяцаў, што беларускія прыхільнікі Nickelback убачаць такое ж шоў, якім яго бачылі ў верасні ў Заходняй Еўропе. А таксама дадаў, што гледачоў чакаюць адмыслова зрэжысіраваныя візуальныя эфекты пад кожную песню і іншыя сюрпрызы. Канцэрт сусветнавядомых рокераў адбудзецца 31 кастрычніка. Кошт квіткоў ад 410 тысяч да 1810000 рублёў.

Фота: www.oformi.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі