“Калі не хапае падручнікаў — бярэм у гарадскіх школ”

У беларускамоўнай школе вучацца па падручніках на рускай.

Аўтар: Арцём Мартыновіч 24.10.2011 16:52

111024 Martin Padru4niki.mp3

Пытаюся ў вялікасліўскай школе Слуцкага раёну, ці хапае падручнікаў вучням.

 

“Не, падручнікаў у нас не хапае. Няма па англійскай мове за дзявяты клас. Раздрукоўваем падручнікі на лістках. У нас беларускамоўная школа, а па хіміі і біялогіі падручнікі на рускай”.

 

Каб забяспечыць школьнікаў неабходнай літаратурай, даводзіцца пазычаць падручнікі ў іншых школах, кажа супрацоўніца школы.

 

“Калі не хапае падручнікаў — бярэм у гарадскіх школ. А з англійскай мовай — мы знайшлі электронны падручнік і раздрукоўваем яго”.

 

Але цяпер усе вучні кнігамі забяспечаныя, упэўніваюць у школе.

 

У школе наракаюць, што з вобласці дасылаюць недастаткова навучальных кніг. Звяртаемся ва Упраўленне адукацыі Мінаблвыканкама. Там праблемы ў падручніках не бачаць.

 

“Пытанняў няма ў нас, усе забяспечаныя падручнікамі. Кантынгент вучняў мяняецца: у кагосьці менш вучняў, у кагосьці больш, але ўсё гэта вырашаецца”.

 

У брэсцкай школе №25 сёлета стала больш дзяцей. Таму на пачатку вучобы падручнікаў не хапала на цэлы пяты клас. Прыйшлося пазычаць у калег.

 

“У нас у гэтым годзе — лішнія. Паралелі пятых класаў — чатыры класы. У гэтым годзе новы дадалі. Не хапала падручнікаў на цэлы клас, і я іх збірала па іншых школах”, — кажа бібліятэкарка.

 

Але пяты клас не адзіны ў гэтай школе, каму не хапіла сродкаў навучання.

 

“У гэтым годзе і трэцяга не хапала. Але мы ўсё адно дабіраем па школах, да 15 верасня ўсіх забяспечваем. У нас праблема з англійскай і нямецкай. Заўжды нейкіх падручнікаў нестае”.


У сталічных школах падручнікаў хапае. Але іншая праблема — няма ў дастатковай колькасці мастацкай літаратуры.

 

“Не хапае ў бібліятэцы школьнай літаратуры. Бо мы мусім самі шукаць спонсараў, рабіць акцыі “Падарунак школе”. Калі дзіця прыходзіць у кнігарню — там яркія кнігі, а ў нас — з 1980-х гадоў”.


Нават пераможца конкурсу “Лепшы настаўнік 2011” Інэса Зубрыліна друкуе на кампутары матэрыялы да ўрокаў, бо не хапае падручнікаў. Выкладчыца працуе ў першай гімназіі горада Дзятлава.

 

Фота: svobodanews.ru

 


Каментары

Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

На сайце не адлюстроўваецца.
To prevent automated spam submissions leave this field empty.
Стужка навінаў:

Аб'яўлены склад новага ўраду, сфармаваны прэзідэнтам Франсуа Аландам.

Кіраўнікі сельгасарганізацый будуць паведамляць загадчыкам мясцовых крамаў пра дні выплаты заробкаў сваім працаўнікам.

Першая ракетка свету не згуляе ў 1/8 фінала прэстыжнага турніра з прызавым фондам больш за 2 млн долараў.

Прэм'еру песні паказаў расійскі тэлеканал "Дождь".

Пра гэта сёння піша расійскае выданне "Коммерсантъ".

Мінэканомікі павысіла гранічныя адпускныя цэны.

Канада будзе гуляць са Славакіяй, ЗША — з Фінляндыяй.

Гэтае пытанне ўнесена ў парадак паседжання, якое пройдзе ў чацвер у Хельсінкі.

16 траўня беларуска-польскую мяжу перасяклі восем нелегальных мігрантаў з Афганістану.

З адпаведнай просьбай да міжнароднай праваабарончай арганізацыі звяртаўся еўрадэпутат Марэк Мігальскі.