Івашкевіч плануе падаць сустрэчны пазоў — на Лукашэнку

На думку Віктара Івашкевіча (на здымку справа), да санкцый сваімі выказваннямі і дзеяннямі еўрапейскія кампаніі падштурхоўвае Аляксандр Лукашэнка.

Віктар Івашкевіч: “Я пра гэта думаю, хоць зараз і няма асабістага часу на тое, каб распачынаць такія судовыя кампаніі. Але я параюся з адвакатам на гэты конт і як гэта бывае ў практыцы, калі ў адказ на зыск падаецца сустрэчны зыск”.

Нагадаю, па інфармацыі афіцыйных СМІ, работніца Мазырскага НПЗ Марына Цыбліенка падала ў суд на Віктара Івашкевіча за тое, што той заклікаў еўрапейскія кампаніі байкатаваць беларускія нафтапрадукты. Яна патрабуе ад Віктара Івашкевіча 500 тысяч рублёў для кампенсацыі маральных стратаў, якія, нібыта, нанеслі ёй асабіста выказванні палітыка.

Пакуль Івашкевіч не ведае, ні ў які суд пададзена заява, ні калі гэта было зроблена і калі будзе справа разглядацца. Як невядома, якім судом і на якой падставе яму забаранілі выязджаць з Беларусі.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі