Hewlett Packard згортвае вытворчасць камп’ютараў

Амерыканская кампанія Hewlett Packard, вядомая пад брэндам “hp”, заявіла, што мае намер адмовіцца ад вытворчасці кампутараў. У тым ліку планшэтных прылад і смартфонаў, паведамляе ВВС. У HP  збіраюцца сканцэнтравацца на распрацоўцы праграмнага забеспячэння. Для гэтага амерыканцы збіраюцца набыць буйную брытанскую фірму Autonomy. Яна распрацоўвае праграмы для сістэматызацыіі пошуку інфармацыі. Кошт здзелкі ацэньваецца больш чым ў 10 мільярдаў долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі