Hair Peace Salon прапануюць старому вуху новае гучанне

Hair Peace Salon пакажуць мінчукам акустычную праграму. Яна будзе ўключаць песні з адзінага на сёння паўнафарматніка “Gentleman”, а таксама добра вядомыя творы. Удзельнік каманды Алег Вяль кажа, што эксперыменты з акустыкай ідуць толькі на карысць музыкам.

Алег Вяль: “У акустыцы наша музыка становіцца яшчэ больш інтэлігентнай і раскрывае нас, як музыкаў, з іншага боку. Мы зрабілі акустычную праграму выключна для канцэртаў, для слухачоў — для старога вуха новае гучанне. Ды і нам цікава па-іншаму граць трэкі, якія крыху надакучылі ў электрычным выкананні”.

Песні Hair Peace Salon пад гітару і клавішы ўпершыню прагучалі на канцэрце гурта ў Бабруйску ў мінулым лістападзе. Мінская “акустыка” запланаваная на 18 студзеня ў сталічным клубе “Графіці”. Канцэрт пройдзе пры падтрымцы акустычнага праекту "Lofa Bridge", якім “руліць” былы лідар гурта “Лояльный муравей” Яўген Увядзенскі.

Пачатак канцэрту ў 19.00. Кошт квіткоў 50 тысяч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі