Гурт Zatoczka выйграў Seven Festival у Польшчы

Seven Festival прайшоў 12-15 ліпеня ў горадзе Вэнгажэва. У конкурсе ўдзейнічала 15 гуртоў з Польшчы, і іншых еўрапэйскіх краінаў.

Zatoczka выступала перадапошняй. І за беларусаў перагаласавала больш за ўсё гледачоў! У якасці ўзнагароды музыкі атрымалі 500 еўра.

“Уражанні суперскія, бо мы яшчэ ніколі не сыходзілі так са сцэны, калі нам пляскалі амаль усе гледачы, якія былі. Гэта чарговы віток у развіцці гурта. Галоўнае, што прадстаўляем сваю краіну, Беларусь. У нас у бліжэйшых планах польскія канцэрты. Там будзе шмат клубных выступаў”, - распавядае Еўарадыё лідар гурта Максім Астравухаў.

 

Seven Festival гэта адно са старэйшых рок-мерапрыемстваў, які праходзіць у Польшчы. У наступным годзе фестываль адзначыць 20-годдзе. Адзін з асноўных эліментаў фэста - конкурс, у якім сваю кар’еру пачыналі такія зоркі польскай сцэны, як Coma, Kombajn Do Zbierania Kur Po Wioskach ды Sweet Noise.

Фота: Марцін Полэц

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі