Гурт Wasp’n’Hornet прэзентаваў сваё апошняе трэшовае відэа (глядзець)

Мінская каманда прадставіла кліп на новы трэк “Skeletons, Robots and Dinosaur”.

Як тумачыць аўтар відэа і фронтмэн гурта Віталь Сідарук парталу 34mag.net, песня “Skeletons, Robots and Dinosaur” пра чалавека, які ад лішку забаваў дарослага жыцця развучыўся радавацца, і гэта яго моцна збянтэжыла. Мараль песні – у закліку да таго, каб берагчы ў сабе ўменне па-дзіцячаму здзіўляцца таму, што адбываецца навокал.

Тым часам у  сваім Фэйсбуку музыкі адзначаюць, што гэта доўгачаканы для іх кліп, і ён стаў свайго роду мастацкім даследаваннем прастораў дэкадансу. Аднак гэта апошняя праца Wasp’n’Hornet у падобным жанры.

 Асабліва гурт раіць паглядзець відэа аматарам брэйк-біту і просіць перад праглядам прыбраць дзяцей ад экранаў.

А ў канцы лета Wasp’n’Hornet  плануюць прадставіць яшчэ адно відэа, якое адкрые новую старонку іх кліпаграфіі.

Фота: sur.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі