Гурт No comment band новым сінглам віншуе з надыходзячым…

Першая песня адноўленых No comment band хоць і не рыхтавалася адмыслова да “Армагедону”, але “ўсплыла” на паверхню менавіта цяпер. Кампазіцыя, якую Алег Лімон напісаў яшчэ 7 гадоў таму, атрымала назву “Нету света”, таму яе ўрачыстую прэзентацыю музыкі вырашылі зладзіць напярэдадні “сусветнага гамону”:

“Першы куплет да гэтай песні я напісаў яшчэ калі я жыў у Італіі.- распавядае Алег Лімон. - А цяпер мы пра яе ўзгадалі і вырашылі, што гэта добры пачатак для новай гісторыі. Разам з гуртом, мы дапісалі другі і трэці куплет, а таксама прыдумалі аранжыроўкі. І так неяк атрымалася, што песня падыходзіць да тэматыкі пра канец свету. Таму мы яе выпускаем напярэдадні 21-га снежня. Калі канец свету ўсё ж здарыцца, то няхай людзі хоць 2 дні яе паслухаюць!”

А калі ж Сусвет працягне сваё існаванне пасля сумнеўнай "даты", No comment band збіраюцца зняць відэа на песню “Нету света” ды прыступіць да працы над новымі кампазіцыямі. Паколькі, якімі яны будуць, музыкі пакуль не ведаюць, то кампазіцыя “Нету света” не сведчыць пра характар будучага альбома.

nocommentband_netusveta.mp3

спампаваць

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі