Гурт Gurzuf спыніў сваё існаванне

Дуэт Gurzuf спыніў сваю дзейнасць. Па словах лідара гурта Ягора Забелава, гурт дасягнуў вышэйшай кропкі ў развіцці, за якой няма шляху наперад.

Ягор Забелаў: "Мы спынілі канцэртную дзейнасць, бо гурт прыйшоў, на наш погляд, да нейкай мяжы ў развіцці. І ўсё выглядае так, нібыта няма магчымасці рухацца далей, рабіць нешта новае. Я думаю, што гэта кропка. Але мне гэтая кропка нават падабаецца! Мы ж канцэртны гурт, шмат было тураў і паездак. У нас усяго адзін альбом".

На развітанне Gurzuf рыхтуе ЕР, у які ўвойдуць усяго дзве кампазіцыі. Ягор кажа, што п’есы прадэманструюць слухачу сённяшняе гучанне Gurzuf, які з’яўляўся найперш канцэртнай камандай.

Сам Ягор Забелаў цяпер пераключыўся на працу са сваім іншым праектам —"Egor Zabelow trio". Музыка кажа, што яму вельмі цікава займацца менавіта кампазітарскай дзейнасцю (ён піша музыку да тэатральных пастановак і нямога кіно — заўв.рэд). Пакуль у трыа існуюць 2 праграмы — канцэртная і музыка для нямога кіно. А паколькі шмат матэрыялу гурта Gurzuf так і засталося незапісаным, музыкі плануюць пераасэнсавацьць яго і ўвесці ў новую канцэртную праграму. У бліжэйшы час Трыа Ягора Забелава выступіць на фестывалях у Польшчы і Германіі. У Беларусі каманду можна будзе паслухаць падчас фестывалю "Трыко" у музеі Азгура, які мае адбыцца ў снежні гэтага года.

Фота: another.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі